5 траўня 2024, Нядзеля, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва абвінаваціла расейскага дыпламата ў шпіянажы

2
Літва абвінаваціла расейскага дыпламата ў шпіянажы

Расейскі дыпламат спрабаваў атрымаць доступ да сакрэтнай інфармацыі падчас старшынства Літвы ў Еўразвязе ў мінулым годзе.

Пра гэта паведамляе LB.ua са спасылкай на агенцтва Reuters.

У дакладзе аддзела дзяржаўнай бяспекі Літвы за 2013 гаворыцца, што расейскі дыпламат, імя якога не называецца, спрабаваў завербаваць літоўскага дзяржслужбоўцу, каб атрымаць "сакрэтную і канфідэнцыйную інфармацыю" аб старшынстве Літвы ў ЕЗ. "За гэтую інфармацыю яму прапаноўвалі грошы", - гаворыцца ў дакуменце.

У сваёй справаздачы літоўская разведка таксама абвінаваціла Расею ў праслухоўванні тэлефонных званкоў літоўскіх дыпламатаў і публікацыі іх на YouTube, а таксама ў распаўсюдзе "сачыльнага" праграмнага забеспячэння праз электронную пошту, прылады захоўвання дзвестак USB і кампакт-дыскі.

Прэс-сакратар амбасады РФ у Літве Аляксандр Іваноў заявіў, што дыпмісія не стане каментаваць паведамленні літоўскага дэпартамента дзяржбяспекі. Тым не менш, паводле ягоных слоў, дыпламат, імя якога было агучана ў дакладзе, па-ранейшаму працуе ў амбасадзе.

"У нас няма ніякіх афіцыйных запісаў аб дзейнасці тых ці іншых канкрэтных людзей", - адзначыў Аляксандраў.

МЗС Літвы пакуль не каментавала даклад разведслужбы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках