5 траўня 2024, Нядзеля, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы патлумачылі агрэсіўнасць Пуціна

60

Ботэкс, які ўжываецца для падцяжкі скуры на твары, можа прычыніць непапраўную шкоду здароўю.

Паводле апошніх даследаванняў, яго выкарыстанне небяспечнае для зроку і галаўнога мозгу. Высвятляецца, у 2012 годзе ад ботэкса аслеплі як мінімум 32 чалавекі. Раней у СМІ неаднаразова з'яўлялася інфармацыя, што ін'екцыі ботэкса неаднаразова рабіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, які выглядае значна маладзейшым за свае гады (61 год).

Адзін з самых вядомых брытанскіх пластычных хірургаў Джуліян дэ Сілва кажа, што ўскладненні пры выкарыстанні ботэкса ўзнікаюць, калі гэтае гелепадобнае рэчыва выпадкова трапляе ў тваравую артэрыю, піша delo.ua.

«Калі ботэкс патрапіць у артэрыю, якая забяспечвае кіслародам заднюю частку вачэй, гэта можа прывесці да страты зроку, а таксама да інсульту. Існуе небяспека, што рэчыва заблакуе паступленне кіслароду да мозгу», - заявіў аўтарытэтны брытанскі лекар.

Паводле аднаго з даследаванняў на тэму шкоды ботэкса, у 2012 годзе ў Брытаніі 32 чалавекі аслеплі пасля яго ўжывання. Як мінімум у чатырох пацыентаў гэты прэпарат для амаладжэння выклікаў інсульт і пашкоджанне мозгу. Цікава, што гэта далёка не першыя звесткі аб пабочных эфектах, якія можа выклікаць ботэкс.

Раней паведамлялася, што папулярны прэпарат зніжае адчувальнасць чалавека. Іншымі словамі, абмежаванне магчымасці выказваць эмоцыі на твары, што непазбежна адбываецца пасля ін'екцыі ботэкса, саслабляюць сувязь нерваў з мозгам. Гэта абавязкова адбіваецца на спектры адчуванняў, якія можа адчуваць чалавек. Акрамя таго, з гэтай жа прычыны ботэкс перашкаджае чалавеку адчуваць сябе шчаслівымі, бо магчымасць усміхацца наўпрост звязаная з нашым настроем.

Лекары наракаюць, што вытворцы ботэкса замоўчваюць аб пабочных эфектах, якія могуць узнікнуць пасля ін'екцыі прэпарата.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках