5 траўня 2024, Нядзеля, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыклон «Філіз» прынёс у Менск мяцеліцу і снегапад

6

Мяцеліца, якая наляцела на беларускую сталіцу ў другой палове дня, - гэта было самае страшнае, што можна чакаць ад новага цыклону.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. Аднак вечарам пад 20:00-21:00 вецер яшчэ памацнеў, пайшоў снег (не такі інтэнсіўны, як днём), піша onliner.by

«Філіз» стаў другім запар цыклонам, якія прыйшоў да нас з боку Атлантыкі. Ён значна слабейшы за свайго брата, які атрымаў імя «Еў». Гэтай ноччу чакаецца ад -3 да +3 градусаў паводле Цэльсія. Заўтра днём - ад +2 да +7. Самае непрыемнае тое, што будзе вельмі ветрана (парывы дасягнуць 16-24 метраў у секунду).

У сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я і галалёдам праезную частку і ходнікі на вуліцах сталіцы зноў апрацоўваюць процігалалёднай сумессю, паведамляе інфармагенцтва «Мінск-Навіны». Выехала блізу 350 адзінак спецыялізаванай тэхнікі. Вядзецца процігалалёдная апрацоўка праезнай часткі і ходнікаў пясчана-салянай сумессю. Паводле нарматываў на гэтую апрацоўку адведзена дзве гадзіны пасля заканчэння снегападу. Пры экстрэмальных умовах - моцным снегападзе і тэмпературы паветра ніжэй -10°С - гэты час павялічваецца да трох гадзін.

Фота: Аляксей Мацюшкоў, onliner.by
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках