5 траўня 2024, Нядзеля, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прызнаў «незалежнасць» Крыму

61
Пуцін прызнаў «незалежнасць» Крыму

Прэзідэнт Расеі падпісаў указ аб прызнанні Рэспублікі Крым у якасці суверэннай і незалежнай дзяржавы.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Уладзіміра Пуціна.

«Улічваючы волевыяўленне народаў Крыма на агульнакрымскім рэферэндуме, які адбыўся 16 сакавіка 2014, прызнаць Рэспубліку Крым, у якой горад Севастопаль мае асаблівы статус, у якасці суверэннай і незалежнай дзяржавы. Гэты ўказ уваходзіць у дзеянне з дня яго падпісання», - гаворыцца ва ўказе.

16 сакавіка ў АРК прайшоў незаконны «рэферэндум». Са слоў яго арганізатараў, 96,77 % выбарцаў аддалі свае галасы за далучэнне Крыма да Расеі. «Рэферэндум» не прызналі ні улады Украіны, ні сусветная супольнасць.

17 сакавіка ўлады Крыма звярнуліся да Расеі з прапановай аб прыняцці рэспублікі ў яе склад у якасці новага суб'екта. Перад гэтым распушчаны Вярхоўнай Радай парламент Крыма ўжо прыняў пастанову аб незалежнасці паўвыспы.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках