5 траўня 2024, Нядзеля, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Агнём і мячом»: украінскія фанаты аб'ядноўваюць краіну на стадыёнах

11

Самыя яркія кадры выступленняў фанатаў у падтрымку Майдана і адзінства краіны.

Першы тур пасля аднаўлення чэмпіянату Украіны прайшоў пад знакам адзінства краіны. На ўсіх стадыёнах фанаты далі ясна зразумець - яны не збіраюцца маўчаць, калі навіны з межаў краіны пачынаюць нагадваць ваенныя зводкі. «Обозреватель» сабраў самыя яркія кадры падтрымкі ўльтрас Майдана і пратэстаў супраць акупацыі Крыма.

Тон быў зададзены ўжо ў першым суботнім матчы тура ў Львове «Карпаты» - «Валынь». Мясцовыя і прыезджыя фанаты сфакусаваліся на героях «Нябеснай сотні», бо ў ліку загінулых былі і заўзятары гэтых каманд.

Перад гульнёй «Дняпра» і «Севастопаля» дзьве тысячы ўльтрас абедзвюх каманд прайшлі антываенным маршам па цэнтры Днепрапятроўска. Самым пранікнёным момантам стала выкананне фанатамі гімна Украіны на трыбунах. Ультрас «Дняпра» прысвяцілі асобны банэр Іосіфу Кабзону, які амаль дзесяць гадоў пражыў у Днепрапятроўску, вучыўся там і нават прадстаўляў горад на спаборніцтвах па боксе, а цяпер падтрымаў дзеянні Пуціна ў Крыме.

Не засталася ў баку і Палтава, дзе мясцовыя заўзятары на матчы «Ворскла» - «Зара», нагадалі пра непадзельнасць краіны.

Матч «Таўрыя» - «Дынама» першапачаткова лічыўся знакавым у святле ўсіх крымскіх падзей. Кіяўляне, зразумела, падрыхтавалі цэлы набор акцый - і модульнае шоў са сцягам украінскіх ВМС, і пажадалі Пуціну «шчаслівага шляху» асобным банэрам ПТН ПНХ, і распавялі прэзідэнту Расеі, хто ён, на іх думку. Але характэрна, што і сімферопальскія фанаты далучыліся - сярод іх банэраў быў нават чырвона-чорны сцяг.

Нягледзячы на складаную сітуацыю ў горадзе, заўзятары харкаўскага «Металіста» на матчы з «Гаверлай» засталіся верныя сваім прынцыпам і не пабаяліся вывесіць праўкраінскі і прадзяржаўныя банеры.

Фота: fckarpaty.com.ua, football.ua, ua.tribuna.com, vk.com

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках