3 траўня 2024, Пятніца, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы адкрылі агонь і выкралі камандзіра часткі пад Бахчысараем

37
Расейцы адкрылі агонь і выкралі камандзіра часткі пад Бахчысараем

На станцыю далёкай навігацыі напалі ўзброеныя людзі і выкралі камандзіра.

Пра гэта Цэнтру журналісцкіх расследаванняў паведаміў сведка, якога сярод іншых грамадзянскіх асоб нападнікі паклалі на зямлю. Паводле яго слоў, каля дзесятка ўзброеных людзей у форме без апазнавальных знакаў распачалі стральбу на тэрыторыі ваеннага гарадка і павезлі ў невядомым кірунку камандзіра.

"Прыехалі на мікрааўтобусе "Мэрсэдэс-Віто" і "піражку" ўзброеныя "зялёныя чалавечкі", успрынялі ваенны гарадок за частку, і пачалі валіць грамадзянскіх на зямлю. Затым накіраваліся да часткі, стралялі ў паветра, камандзіра ўдарылі прыкладам па галаве, усю частку сабралі, прымушалі перайсці на бок арміі Крыма", - распавёў ён.

Па словах пацярпелага, узброеныя асобы абшукалі тэрыторыю падраздзялення, "шукалі зброю".

"Нічога не знайшлі, надзелі камандзіру мяшок на галаву і разам з ім з'ехалі. Частка невялікая, зброі няма. Што самае смешнае, абсталяванне гэтай часткі ў арэндзе ў РФ", - распавёў мясцовы жыхар.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках