4 траўня 2024, Субота, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель: Не трэба баяцца канфлікту з Расеяй

53
Ангела Меркель: Не трэба баяцца канфлікту з Расеяй

Канцлер ФРГ заклікае сваю партыю прытрымлівацца жорсткай лініі ў адносінах з Масквой.

Пра гэта паведамілі ўдзельнікі пасяджэнняў прэзідыума і праўлення ХДС, якія прайшлі ўчора, піша «Лiга.нет».

Падчас сходу прэзідыума Ангела Меркель заявіла, што трэба падрыхтавацца да неабходнасці распачаць далейшыя крокі супраць РФ з-за крымскага крызісу. Пры ўсёй гатоўнасці да дыпламатычнага вырашэння канфлікту не трэба баяцца, у тым ліку, і эканамічных санкцый, лічыць кіраўнік урада ФРГ.

Генеральны сакратар ХДС Петэр Таўбер заявіў, што ў партыі назіраецца аднадушнасць па пытанні адносінаў з Расеяй. "Прэзідыум і праўленне партыі згодныя з тым, што мы гатовыя несці адказнасць за ўвядзенне санкцый, паколькі яны адказваюць нашым інтарэсам і нашай пазіцыі", - падкрэсліў Таўбер. Паводле яго слоў, нямецкія прадпрыемствы таксама гатовыя па пытаннях санкцый заняць пазіцыю, "заснаваную на каштоўнасцях", перадае Deutsche Welle.

Раней міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер адхіліў прапанову Расеі аб стварэнні групы падтрымкі для пасярэдніцтва ў крымскім канфлікце.

"Не можа быць ніякай кантактнай групы або чагосьці аналагічнага, што заднім чыслом павінна легітымізаваць рэферэндум у Крыме", - заявіў Штайнмаер пасля сустрэчы міністраў замежных спраў 28 краін-членаў Еўразвяза.

Учора Рада Еўрапейскага звяза зацвердзіла санкцыі ў дачыненні да 21 асобы, якія маюць дачыненне да прыняцця рашэнняў, якія прывялі, па ацэнцы Еўразвяза, да крызісу ва Украіне. Санкцыі ўступяць у сілу адразу ж пасля таго, як спіс асоб, у дачыненні да якіх ЕЗ забароніць уезд і замарозіць актывы, будзе апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕЗ. Як стала вядома, у санкцыйны спіс ЕЗ увайшлі восем крымскіх палітыкаў, 10 дэпутатаў Дзярждумы і членаў Савета Федэрацыі і трое высокапастаўленых вайскоўцаў.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках