4 траўня 2024, Субота, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя напалі на журналістаў газеты Ахметава ў Крыме

4
Невядомыя напалі на журналістаў газеты Ахметава ў Крыме

У Ялце невядомыя збілі журналіста Дзмітрыя Бунецкага і фатографа Сяргея Нікалаева.

Вяртаючыся пасля начной здымкі, каля гімназіі імя Чэхава журналісты выдання «Сегодня», якое належыць алігарху Рынату Ахметаву, пачулі крыкі.

Каб даведацца, што адбываецца, яны падбеглі бліжэй. На месцы стаяў натоўп з васьмі чалавек. Невядомыя накінуліся на журналістаў, павалілі на зямлю і пачалі збіваць нагамі. Па словах пацярпелых, білі па твары і па рэбрах. У выніку здарэння супрацоўнікі «Сегодня» атрымалі моцныя ўдары, у іх разбітыя твары, выбітыя зубы.

Акрамя таго, невядомыя адабралі ў журналістаў тэлефоны, пашпарты і грошы. Раней таксама паведамлялася аб нападзе ў Крыме невядомых ўзброеных асоб на журналістаў выданняў «Газета по-украински» і «Восточный вариант».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках