4 траўня 2024, Субота, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краўчук пра расейскае ТБ: Такога псіхозу я ў жыцці не бачыў

49
Краўчук пра расейскае ТБ: Такога псіхозу я ў жыцці не бачыў

Першы прэзідэнт Украіны абвінаваціў расейскія СМІ ў напальванні абстаноўкі ў Крыме.

На думку Леаніда Краўчука, сітуацыя вакол паўвострава магла б скласціся па-іншаму, калі б на яе была своечасовая рэакцыя ўладаў.

Па словах палітыка, пытанне аб вяртанні Крыма ўздымаў у свой час Барыс Ельцын, піша «Сегодня».

«Раней ніколі ў галаву нават нікому не прыходзіла, што Украіна можа аддаць Крым. Так, Барыс Ельцын ставіў пытанне аб вяртанні Крыма Расеі, але я адказаў вельмі выразна. І ўсе дакументы, падпісаныя тады, адказвалі міжнароднаму праву. Пытанне было знята і больш мы ніколі да яго не вярталіся», - адзначыў Краўчук.

Экс-прэзідэнт таксама ўпэўнены, што расейскія СМІ негатыўна ўплываюць на сітуацыю ў АРК.

«Я паглядзеў, што кажуць на расейскім тэлебачанні, і шчыра: такога псіхозу я ў жыцці не бачыў. Яны дзеляць Украіну на кавалачкі, заклікаюць да вайны... І я падумаў: яны гэта наогул сур'ёзна ці не? Шчыра кажучы, з Крымам мы спазніліся. Калі б у нас была магчымасць паўплываць на падзеі, як толькі яны пачыналіся, сітуацыя склалася б інакш. Цяпер патрэбныя канкрэтныя і рашучыя дзеянні», - падкрэсліў Краўчук.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках