4 траўня 2024, Субота, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску правядуць мабілізацыйныя вучэнні

25
У Менску правядуць мабілізацыйныя вучэнні

Мабілізацыйнае вучэнне з ваеннымі камісарыятамі пачалося ў Менску.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

У ходзе вучэння будуць спланаваныя мерапрыемствы па прызыву ў адну з воінскіх частак Узброеных Сіл Беларусі ваеннаабавязаных для праходжання ваенных збораў. Вучэнне праводзіцца ў адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл па прызначэнні ў 2013/2014 навучальным годзе і будзе доўжыцца па 21 сакавіка. Кіруе трэніроўкай першы намеснік начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Сяргей Пузакоў.

Аналагічныя мерапрыемствы ва Узброеных Сілах Беларусі праводзяцца пачынаючы з 2001 года. У ходзе збораў ваеннаабавязаныя аднаўляюць навыкі па ваенна-уліковай спецыяльнасці, вывучаюць штатныя ўзбраенне і ваенную тэхніку з адначасовым яе абслугоўваннем.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках