4 траўня 2024, Субота, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Рагачовам сутыкнуліся грузавікі МАЗ

4

Кіроўцы грузавікоў шпіталізаваныя.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

«17 сакавіка ў 10:16 у службу МНС паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам двух грузавых аўтамабіляў у вёсцы Гадзілавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Паводле папярэдняй версіі, адбылося сутыкненне двух «МАЗаў» з паўпрычэпамі. У адным з іх апынуўся заблакаваны кіроўца», - гаворыцца ў паведамленні.

Работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнага інструмента дэблакавалі мужчыну 1966 года нараджэння. Другі кіроўца 1957 года нараджэння быў выняты насельніцтвам да прыбыцця ратавальнікаў.

З папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма» абодва пацярпелых кіроўцы былі шпіталізаваныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках