4 траўня 2024, Субота, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары рыхтуюцца да жыцця пад акупацыяй

23
Крымскія татары рыхтуюцца да жыцця пад акупацыяй

У Меджлісе крымскататарскага народа распрацоўваецца звод рэкамендацый для жыхароў акупаванага Крыма.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Сімферопалі паведаміў старшыня меджліса Рэфат Чубараў, пішуць "Новости Крыма".

Паводле яго слоў, рэкамендацыі могуць быць апублікаваныя ўжо заўтра, 18 сакавіка.

"Мы зыходзім з таго, што далейшае развіццё падзей будзе ўсё больш і больш прыцягваць людзей у гэтыя працэсы, і практычна ўсё насельніцтва Крыма, незалежна ад нацыянальнасці, будзе знаходзіцца пастаянна ў сітуацыі выбару. Выбару ўнутранага, выбару грамадскага, выбару, звязанага з калектыўнымі паводзінамі. У гэтай сітуацыі мы, вядома, абмяркоўваем з членамі меджліса ўсе асаблівасці гэтай сітуацыі. Я думаю што заўтра да абеду мы падрыхтуем рэкамендацыі", - сказаў Чубараў.

"Не толькі крымскім татарам, але і ўсім, хто прытрымліваецца нашых рэкамендацый з нагоды сваіх паводзінаў, вызначэння асобаснага выбару ў тых сітуацыях, якія датычацца жыцця кожнага чалавека, іх індывідуальных пытанняў. Пытанняў, звязаных з працаўладкаваннем, працягам працы, дзяржслужбай, афармленнем грамадзянскіх, маёмасных, іншых правоў, пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем кантактаў, узаемаадносінаў па-за Крыма, пытанняў, звязаных з працягам прадпрымальніцкай дзейнасці, захаваннем маёмасці, іншых прававых аспектаў. Мы рыхтуем гэты дакумент, і мы паспрабуем так аформіць нашы прапановы, каб людзі маглі імі скарыстацца", - адзначыў Чубараў.

Старшыня Меджліса таксама падкрэсліў, што гэтыя рэкамендацыі будуць карысныя не толькі праціўнікам анэксіі Крыма, так як праблемы неўзабаве адчуюць і тыя, хто сёння знаходзіцца ў эйфарыі ад вынікаў так званага "рэферэндуму".

"Вядучыя гульцы, якія дапусцілі гэтую сітуацыю, яны прынізілі кожнага чалавека, прымушаючы яго рабіць часцяком той выбар, якога чалавек не хоча рабіць. Гэта тычыцца не толькі крымскіх татараў, гэта тычыцца кожнага, які жыве ў Крыме. І нават тыя, хто сёння ў эйфарыі ад вынікаў так званага рэферэндуму, яны заўтра тым не менш сутыкнуцца з тымі выклікамі, якія з'яўляюцца ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася", - сказаў Рэфат Чубараў.

Нагадаем, Меджліс заявіў аб праве крымскататарскага народа на самавызначэнне ў складзе Украіны.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках