4 траўня 2024, Субота, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін ухваліў праект дамовы пра далучэнне Крыма да РФ

53
Пуцін ухваліў праект дамовы пра далучэнне Крыма да РФ

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін ухваліў праект дамовы пра далучэнне Крыма да РФ.

Пра гэта гаворыцца ў дырэктыве прэзідэнта РФ ад 17.03.2014 № 63-рп, апублікаванай у Дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі РФ.

Распараджэнне носіць назву "Аб падпісанні Дамовы паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расейскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расейскай Федэрацыі новых суб'ектаў", перадае РБК.

"Адобрыць праект Дамовы паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расейскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расейскай Федэрацыі новых суб'ектаў", - гаворыцца ў дакуменце.

"Лічыць мэтазгодным падпісаць Дамову, прадугледжаную гэтым распараджэннем, на вышэйшым узроўні", - паведамляецца там.

Нагадаем, 18 сакавіка Пуцін паведаміў Савету Федэрацыі Федэральнага Сходу, Дзяржаўнай Думе і ўраду аб прапановах Крыму аб прыняцці яго ў РФ Крым, уключаючы Севастопаль.

16 сакавіка мясцовыя самаабвешчаныя ўлады Крыма правялі «рэферэндум» па далучэнні паўвострава ў якасці суб'екта федэрацыі да РФ. Па дадзеных мясцовых непрызнаных Кіевам уладаў, больш за 90% чалавек, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, выступілі за далучэнне Крыма да Расеі. 17 сакавіка мясцовыя самаабвешчаныя ўлады Крыма абвясцілі паўвостраў незалежнай ад Украіны дзяржавай. Пазней 17 сакавіка Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб незалежнасці Крыма.

Варта адзначыць, што ЕЗ, ЗША, Японія, Велікабрытанія і шэраг іншых краін не прызналі гэты «рэферэндум».

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках