4 траўня 2024, Субота, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС просіць беларусаў не выязджаць за межы курортных зон Егіпта

4
МЗС просіць беларусаў не выязджаць за межы курортных зон Егіпта

Міністэрства замежных спраў Беларусі просіць беларускіх турыстаў не пакідаць курортныя зоны ў Егіпце.

«У сувязі з нестабільнай сітуацыяй у Егіпце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь аднаўляе рэкамендацыі беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца на адпачынку ў Егіпце або маюць намер наведаць гэтую краіну, устрымацца ад паездак за межы курортных зон за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці. Падчас знаходжання за межамі гатэляў рэкамендуецца праяўляць абачлівасць, асабліва ў рэгіёне Паўднёвага Сіная», - гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках