4 траўня 2024, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удава Курта Кабэйна адшукала ў інтэрнэце зніклы «Боінг»

19

Удава Курта Кабэйна, спявачка Кортні Лаў знайшла на спадарожнікавым здымку ў інтэрнэце меркаваны след зніклага малайзійскага «Боінга».

Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», падмацаваўшы гіпотэзу фатаграфіяй.

«Я не эксперт, але, калі прыгледзецца, гэта выглядае як самалёт і нафтавая пляма побач з ім», - напісала Лаў.

Фотография со страницы Кортни Лав на Facebook

На момант напісання навіны пост Лаў адзначылі кнопкай «Like» больш за сем з паловай тысяч чалавек, а падзяліліся публікацыяй больш за восем тысяч. Адзін з карыстальнікаў па імені Джэймс Сіл напісаў у каментарах: «Клянуся богам, Кортні знайшла ****** [пракляты] самалёт». Гэты каментар сабраў каля васьмі з паловай тысяч лайкаў, піша Lenta.ru.

Афіцыйных каментароў ад уладаў Малайзіі з нагоды расследавання, праведзенага Кортні Лаў, пакуль не паступала.

Boeing 777 кампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам з Куала-Лумпура ў Пекін з 239 людзьмі на борце, знік з радараў у ноч на 8 сакавіка. Першапачатковыя пошукі, якія праходзілі ў Паўднёва-Кітайскім моры, дзе былі зафіксаваныя апошнія сігналы, не прынеслі вынікаў. Пасля іх тэрыторыя была істотна пашыраная. 15 сакавіка стала вядома, што ўлады Малайзіі разглядаюць версію згону самалёта, да якога, як мяркуецца, могуць быць датычныя пілоты лайнера.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках