3 траўня 2024, Пятніца, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА спыніла практычнае супрацоўніцтва з Расеяй

3
НАТА спыніла практычнае супрацоўніцтва з Расеяй

НАТА ажыццяўляе пераацэнку адносінаў з Расеяй у сувязі з падзеямі ва Украіне.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн у інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі CNN, перадае ІТАР-ТАСС.

«Мы зараз пераасэнсоўваем нашы адносіны з Расеяй, - адзначыў ён. - Мы ўжо вырашылі прыпыніць практычнае супрацоўніцтва з РФ. А калі міністры замежных спраў краін-членаў альянсу сустрэнуцца 1 і 2 красавіка, яны перагледзяць усе нашы сувязі з Расеяй».

«Мы планавалі правесці сумесную аперацыю на моры па забеспячэнні бяспекі амерыканскага судна, на борце якога будзе знішчаная сірыйская хімічная зброя, - нагадаў Расмусэн. - Мы будзем ахоўваць яго, але Расея ў аперацыі ўдзельнічаць не будзе. Гэта адзін з прыкладаў прыпынення супрацоўніцтва».

Нагадаем, напярэдадні Расмусэн заявіў, што дзяржавы-члены НАТА не будуць прызнаваць вынікі «рэфэрэндуму» ў Крыме.

Таксама Расмусэн па выніках сустрэчы ў Брусэлі з в.а. кіраўніка МЗС Украіны Андрэем Дзешчыца заявіў, што Украіна і НАТА пацвердзілі намер аб пашырэнні ваеннага супрацоўніцтва і развіцці ўкраінскіх ваенных магчымасцяў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках