4 траўня 2024, Субота, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берліне пратэставалі супраць «Пуціна-Гітлера»

7

У Берліне актывісты пікетавалі амбасаду Расеі і пратэставалі супраць супрацоўніцтва нямецкага бізнесу з краінай.

У прыватнасці, іх абурае супрацоўніцтва энергетычнага канцэрна БАСФ з Газпрамам.

Пад амбасадай сабраліся ў асноўным актывісты з Расеі, Германіі, Грузіі і краін Балтыі. У руках яны трымалі плакаты з Пуціным, якому дадалі розных злых вобразаў. Сярод іх «Пуцін-Гітлер», «Пуцін-Джокер» (антыгерой са стужак пра Бэтмэна), «Пуцін-сабака ў намордніку», інфармуе ТСН.

Фота: Обозреватель/ЕРА

Падтрымалі мітынгоўцаў і палітыкі з фракцыі «Зялёных».

«Вельмі важна, каб у Берліне, Парыжы, Лондане, Дубліне і Рыме зразумелі, у якім страху цяпер жывуць украінцы. Я вельмі хвалююся за крымскіх татараў і ўкраінцаў у Крыме. Я ведаю трывогі людзей у Харкаве, што экспансія расейскага прэзідэнта будзе распаўсюджвацца. Паміж Харкавам і расейскай мяжой ўсяго 40 кіламетраў», - распавяла старшыня фракцыі «Зялёных» у Еўрапарламенце Рэбека Гармс.

Таксама «Зялёных» абурае, што нямецкі бізнес адкрывае для расейцаў шлях у Еўропу.

«Я вельмі абураная, што падчас такой агрэсіі з боку Расеі, калі краіна дзейнічае супраць міжнароднага права, энергетычны холдынг БАСФ і Газпрам праводзяць абмен актывамі, і так адкрываюць Газпраму дарогу да еўрапейскага рынку. Я лічу, гэта няправільна!» - заявіла член Бундэстагу ад фракцыі Марылуізэ Бек.

Фота: Обозреватель/ЕРА
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках