4 траўня 2024, Субота, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рускі тэатр Літвы адмяніў гастролі ў Расеі

3
Рускі тэатр Літвы адмяніў гастролі ў Расеі

Адмена гастроляў звязаная з сітуацыяй ва Украіне.

Рускі драматычны тэатр Літвы пад кіраўніцтвам рэжысёра Йонаса Вайткуса (на фота) адклікаў свае гастролі на фестывалі ў Санкт-Пецярбургу, арганізатар якога Сяргей Шуб падпісаў заяву ў падтрымку дзеянняў Масквы ў Крымскім рэгіёне Украіны, і апублікаваў адкрыты ліст, піша ru.delfi.lt.

Тэатр прыняў такое рашэнне ў адказ на тое, што прозвішча дырэктара фестывалю Сяргея Шуба фігуруе ў спісе дзеячаў савецкай культуры, якія падтрымліваюць расейскую дзяржаўную палітыку ва Украіне.

Па словах рэжысёра Вайткуса, калектыў тэатра адмоўна ставіцца да спроб расейскіх уладаў маніпуляваць людзьмі культуры і мастацтва.

«Вялікая руская культура, місію прадстаўляць якую выконваюць рускія драматычныя тэатры за мяжой, у тым ліку і Рускі драматычны тэатр Літвы, у святле цяперашніх палітычных падзей не стане ніколькі менш шанавацца ў нашых краінах, чым да гэтага часу. Але хай гэта выпрабаванне паслужыць урокам тым у Расеі, і не толькі, што спробы і звычкі палітычна маніпуляваць людзьмі культуры і мастацтва з'яўляюцца непрымальнымі і несумяшчальнымі з такімі катэгорыямі, як і культурная палітыка, і культура палітыкі», - у адкрытым лісце заяўляе Вайткус.

Рускі драматычны тэатр Літвы быў запрошаны ўдзельнічаць у прызначаным на красавік міжнародным фестывалі рускамоўных тэатраў замежжа «Сустрэчы ў Расеі» пад эгідай тэатра «Балтыйскі дом».

Тэатр павінен быў паказаць на фестывалі спектакль «Яўген Анегін» з украінскім акцёрам Рыгорам Гладзіем, які пражывае ў Канадзе, у галоўнай ролі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках