3 траўня 2024, Пятніца, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІТАР-ТАСС хоча вярнуць сабе савецкую назву ТАСС

26
ІТАР-ТАСС хоча вярнуць сабе савецкую назву ТАСС

Агенцтва хоча вярнуць сабе савецкую назву.

ІТАР-ТАСС (Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расеі - Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза) можа вярнуць сабе савецкую назву ТАСС - Тэлеграфнае Агенцтва Савецкага Саюза, паведамляе "Российская газета".

Ініцыятыву аб гэтым падтрымалі на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы да святкавання 110-годдзя ІТАР-ТАСС.

Канчатковае рашэнне аб перайменаванні будзе прынята пасля разгляду гэтага пытання ўрадам РФ, які з'яўляецца заснавальнікам агенцтва.

Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза (ТАСС) было заснавана ў 1925 годзе. Агенцтва "карысталася выключным правам збірання і распаўсюджвання інфармацыі па-за межамі СССР, а таксама правам распаўсюджвання замежнай і агульнасаюзнай інфармацыі ў межах СССР і кіравала працай рэспубліканскіх інфармацыйных агенцтваў".

Пасля распаду СССР, у 1991 г на базе ТАСС было заснаванае Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расеі (ІТАР-ТАСС).

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках