4 траўня 2024, Субота, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лія Ахеджакава: Іншадумства заўсёды каралася, але я не адступлюся

38
Лія Ахеджакава: Іншадумства заўсёды каралася, але я не адступлюся

Народная артыстка Расеі заявіла, што яна вольны чалавек і не адступіцца ад сваіх прынцыпаў.

Заслужаная артыстка РСФСР, народная артыстка Расеі распавяла «Независимой газете», чаго баіцца.

«У мяне страхаў, можа быць, больш, чым у каго б там ні было, я ўсё жыццё чаго-небудзь баюся. Мышэй жудасна баюся, яны ў гэтым годзе на нас напалі ў доме, малапрыемна, калі яны па парцьеры поўзаюць. Баюся трапіць у рукі дрэнных лекараў, у мяне родныя памерлі ад раку - я баюся гэтага таксама. Я баюся за сваіх блізкіх - заўсёды, таму што я ведаю: капец, ён з-за кута раз, хап, і ўсё скончылася. У мяне гэтых страхаў...

Я нават баюся начальства часам, таму што ведаю, што калі з ім уступаць у нейкую супярэчнасць - гэта як супраць ветру пляваць. Баюся і не люблю сварыцца і спрачацца - вось гэта ўсё для мяне бескарысна, таму што я ведаю: усё сканчаецца сваркамі навек і потым цябе яшчэ гнабіць будуць. Таму што так прынята - калі ты не пагаджаешся, ты трапляеш у рэчышча нязгодных, ты становішся іншадумцам.

Я баюся за іншых людзей, мне страшна, што будзе з хлопцамі, якія селі ў турму ні за што ні пра што. Жудасна баюся гэтых амапаўцаў. Я бачыла фатаграфіі падзей з Балотнай траўня мінулага года. Калі журналісты, якія ўсё там адздымалі - і фотаапаратам, і відэа, - як яны захавалі гэта ўсё, я не ведаю, але ў фотацэнтра была велізарная выстава і велізарныя былі там фатаграфіі. І я ўбачыла, што яны робяць з людзьмі! Як рвалі хлопчыка за дзве нагі, адзін амапавец у адзін бок рваў, а другі - у іншы бок, галавой аб асфальт, а ногі яны трымалі на ўзроўні сваіх рук. Між іншым, ёсць жа такое сярэднявечнае пакаранне, я бачыла карціну такую, калі чалавека прывязвалі за адну нагу да аднаго каня, а за іншую нагу - да другога каня, і коні беглі ў розныя бакі, раздзіраючы чалавека на часткі.

Яшчэ я бачыла на фатаграфіі, як старога б'юць палкай па галаве і ён, сцякаючы крывёй, тупа сядзіць на асфальце. Я бачыла страшную сцэну, як дзяўчынку за ногі - у яе маечка паднялася, і тварам і голымі сіськамі яе цягнулі па асфальце два велізарных амбалы. І гэта былі сапраўдныя факты, сапраўдныя здымкі, іх не прадэманстравалі на судзе «балотнікаў». Я была ў гэтым судзе, калі паказвалі іншую здымку, на якой нічога не было бачна, - вельмі дробна, таму каментаваць можна было ў любы бок. А тут усё было буйна, пэўна, і чаму яны не захацелі паглядзець гэтыя здымкі, гэтыя фотадакументы - вось у чым пытанне. І я баюся, што вось гэтак жа са мной абыдуцца, калі я выйду на мірны мітынг, каб далучыцца да сваіх гледачоў.

Цяпер нас палохаюць тым, што ў Крыме з'явіліся нейкія невядомыя спецназаўцы - ні твару не відаць, ніякіх пазначэнняў, але затое ўзброеныя па апошнім слове тэхнікі, нават з агнямётамі. Вось гэтага я таксама вельмі баюся, калі ты не разумееш, хто цябе запалохвае, але ведаеш, з якой нагоды, - пікнеце, і мы здымем маскі і надзенем шаўроны.

Так што я ніякі не эталон. Проста разумееце, я - вольны чалавек у тым сэнсе, што я не адказваю за іншы калектыў, за тэатр, за хор, за людзей, у мяне няма маленькіх дзяцей, за якіх будзе страшна, калі што. Іншадумства ўсюды і заўсёды каралася і караецца, але я не адступлюся. Нягледзячы на ўсе свае страхі», - сказала яна.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках