4 траўня 2024, Субота, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венядзіктаў: А Беларусь з шасцю абласцямі прымаць будзем?

70

Такі запіс з'явіўся ў «Твітэры» галоўнага рэдактара «Эхо Москвы».

Нагадаем, сёння прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін ухваліў праект дамовы аб далучэнні Крыма да РФ.

16 сакавіка мясцовыя самаабвешчаныя ўлады Крыма правялі «рэферэндум» па далучэнні паўвострава ў якасці суб'екта федэрацыі да РФ. Па дадзеных мясцовых непрызнаных Кіевам уладаў, больш за 90% чалавек, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, выступілі за далучэнне Крыма да Расеі. 17 сакавіка мясцовыя самаабвешчаныя ўлады Крыма абвясцілі паўвостраў незалежнай ад Украіны дзяржавай. Пазней 17 сакавіка Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб незалежнасці Крыма.

Варта адзначыць, што ЕЗ, ЗША, Японія, Велікабрытанія і шэраг іншых краін не прызналі гэты «рэферэндум».

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках