3 траўня 2024, Пятніца, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Івана-Франкоўску перасталі прадаваць прадукты з Расеі

24
У Івана-Франкоўску перасталі прадаваць прадукты з Расеі

У Івана-Франкоўску пачаўся другі этап акцыі "Мы не прадаем тавары "madе in Russia".

А таксама стартавала акцыя "Украінцам быць крута" - як пратэст супраць акупацыі расейскімі войскамі ўкраінскага Крыма.

14 прадуктовых крам, якія ўваходзяць у тры буйныя гандлёвыя сеткі Івана-Франкоўска - "Плюс", "Славянка" і "Трасцянецкі", знялі з паліц тавары расейскай вытворчасці, замяніўшы іх украінскімі аналагамі. Гэта вядомыя гандлёвыя маркі алкаголю, гарбаты, бытавой хіміі, перадае "Радыё Свабода".

Па словах прадпрымальніка, дэпутата гарадскога савета Расціслава Кукуруза, зараз пачынаюць другі этап - адмову ад куплі расейскай прадукцыі. "Тое, што мы не прадаем расейскія тавары, гэта вельмі добра, але ёсць сэнс адмовіцца іх купляць, таму што купляючы расейскае, мы падтрымліваем эканоміку нашага агрэсіўнага суседа", - сказаў Расціслаў Кукуруз.

Гарвыканкам і гарадскі рэкламна-інфармацыйны цэнтр абвясцілі аб пачатку акцыі "Украінцам быць крута". Акцыя прадугледжвае меры па папулярызацыі нацыянальнай сімволікі, адзення, украінамоўнай літаратуры.

Старшыня рэгіянальнага савета прадпрымальнікаў вобласці, саўладальнік "Пасажа Гартэнберг" Аляксандр Ніжні лічыць, што "павінен быць нейкі механізм заахвочвання людзей, якія хочуць прадставіць сябе як украінцы, якія любяць сваю дзяржаву і любяць наш горад, усё тое, што звязана з Украінай". Стымулам для ўдзельнікаў гэтых акцый стануць бонусы - зніжкі на тавары і паслугі ад фірмаў і прадпрымальнікаў, якія пагадзіліся стаць партнёрамі праекта, іх ужо дзесяць.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках