3 траўня 2024, Пятніца, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі выбухнуў прыватны дом

2

Выбух адбыўся ўвечары 17 сакавіка ў Гомелі па вул. Лепяшынскага - паведамленне пра здарэнне паступіла ў 22:55.

Праз 4 хвіліны на месца выбуху прыехалі два аддзяленні ПАВЧ №5 Гомельскага ГАЧС. Гарэў жылы бярвеністы дом, полымя перакінулася на суседні будынак, паведамілі ў гомельскім МНС.

Гаспадара дома яшчэ да прыезду пажарных знайшлі суседзі і панеслі далей ад агню. Ім аказаўся 59-гадовы беспрацоўны, які жыў адзін і, са слоў суседзяў, часта выпіваў. Яго адвезлі ў лякарню з апёкамі 3 і 4 ступені, піша БелаПАН.

Да 23:20 пажар ліквідавалі, дом згарэў цалкам, у суседняга пашкоджаны дах і гарышча.

Устанаўліваецца прычына пажару і матэрыяльны ўрон.

Фота: МНС
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках