4 траўня 2024, Субота, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Януковіча распавёў пра аўто з гаража ў Межыгор'і

27

Як вядома, разам з экс-прэзідэнтам у бегі падаўся і яго сын - народны дэпутат партыі рэгіёнаў Віктар Віктаравіч Януковіч.

Але літаральна нядаўна ён даў інтэрв'ю выданню "Главком", у якім адказаў на некалькі пытанняў. Былі сярод іх і пытанні аб гаражы ў Межыгор'і.

«Наколькі мне вядома, там былі аўтамабілі, якія належаць розным людзям. У тым ліку, там стаялі аўтамабілі на часовым захоўванні. З іх мне былі знаёмыя, па меншай меры, два. Гэта - стары мэрсэдэс (хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра Mercedes-Benz 560 SEC), які я асабіста аднаўляў некалькі гадоў. І пікап International, (пікап International MXT. заўв. рэд.) які быў падораны на юбілей прэзідэнту групай сяброў, у тым ліку і мной. Паколькі я займаўся падборам падарунка - ведаю яго кошт. У Амерыцы яго кошт - каля сямідзесяці тысяч даляраў, а не мільёны даляраў, як пра гэта кажуць у СМІ», - заявіў ён.

Зыходзячы з атрыманай інфармацыі становіцца зразумела, што Mercedes-Benz 560 SEC быў любімым аўто не Віктара Януковіча, а яго яго сына, раз ён яго аднаўляў, піша autoconsulting.com.ua.

І на пікапе таксама не раз бачылі менавіта Віктара Віктаравіча. З гэтага можна зрабіць выснову, што аўто ў Гастомель, дзе яны былі выяўленыя, былі перагнаныя па просьбе Януковіча-малодшага.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках