4 траўня 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы пералічылі на падтрымку войска мільён даляраў

23
Украінцы пералічылі на падтрымку войска мільён даляраў

Грамадзяне Украіны падтрымліваюць сваё войска.

У рамках акцыі «Падтрымай Украінскае войска» па стане на 17 сакавіка на рахункі Міністэрства абароны Украіны паступіла амаль 9,9 млн. грыўняў (мільён даляраў) ад юрыдычных і фізічных асоб у якасці дапамогі Узброеным Сілам Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ведамства, перадае liga.net.

Юрыдычнымі асобамі ажыццёўлены перавод каля 1,9 мільёнаў грыўнаў, з якіх 119 000 грыўняў - на медыцынскае, астатнія - на матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне войска. Ад фізічных асоб на рахункі паступілі 5 млн. 746 тыс.грн.

З дапамогай званкоў на адзіны мабільны нумар 565 у падтрымку ўкраінскага войска пералічана 2 мільёна 235 тысяч грыўняў. (усе - на матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне УС (Украіны).

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках