4 траўня 2024, Субота, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Metallica не прыедзе ў Менск у гэтым годзе

19
Metallica не прыедзе ў Менск у гэтым годзе

Канцэрт легендарнага амерыканскага метал-гурта ў Беларусі не адбудзецца.

Такое рашэнне прыняло канцэртнае агенцтва «АРТ-Новая зорка», якое планавала арганізоўваць іх выступленне. Нагадаем, шуміха вакол канцэрту Metallica у Менску паднялася ў сярэдзіне кастрычніка, калі ў сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя аб тым, што гурт дасць канцэрт у «Менск-Арэне» 19 красавіка, піша onliner.by.

Яшчэ тады арганізатары запэўнівалі, што канцэрт будзе, але не ў красавіку, а ў чэрвені. І пасля Новага года ішлі перамовы пра дакладную дату выступлення і суму ганарару. Але штосьці пайшло не так. Сёння дырэктар прадпрыемства «АРТ-Новая зорка» паведаміў, што канцэрту не будзе. З-за чаго канкрэтна ён не адбудзецца, зразумелая справа, ён не паведаміў.

- З боку гурта адмовы не было, проста мы самі не захацелі займацца арганізацыяй, так як у нас дзяржава такая. Але нічога, мы зробім канцэрт у іншай краіне. Якой? Пакуль гэта сакрэт, - патлумачылі ў агенцтве.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках