4 траўня 2024, Субота, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Паднімуцца шахцёры - у расейскіх «турыстаў» пяткі зіхацець будуць

12
Раман Бяссмертны: Паднімуцца шахцёры - у расейскіх «турыстаў» пяткі зіхацець будуць

Палітычнае кіраўніцтва краіны павінна вырашыцца на прыняцце адпаведных рашэнняў, інакш на ўсходзе Украіны можа паўтарыцца 19 студзеня.

Такое меркаванне ў эфіры «5 канала» выказаў прадстаўнік Грамадзянскай ініцыятывы «Трэцяя Украінская Рэспубліка» і былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны, перадае Цензор.НЕТ.

Паводле яго слоў, цяперашняя ўлада не наважылася даць заданне сілавікам, з-за комплекса ахвяры Майдана. «У сваёй свядомасці ўлада працягвае стаяць на Майдане. Таму і не можа зразумець, чаму на сталічным Майдане змагаліся за дабро, а людзі, якія сёння выводзяць на вуліцы Данецка мірных грамадзян, чыняць зло. У гэтай праблеме цяперашняе ўкраінскае палітычнае кіраўніцтва і правалілася», - лічыць Бяссмертны.

Прадстаўнік «Трэцяй Украінскай Рэспублікі» нагадаў, так званыя «рускія гастралёры» спакойна разгульваюць па Кіеве. Калі не вырашыцца прыняць рашэнне, каб іх спыніць, то, на думку Бяссмертнага, усходні майдан проста знясе цяперашнюю ўладу.

«Ва ўкраінскіх спецслужбаў ёсць час да канца тыдня. З панядзелка ў сітуацыю ў Данецкай вобласці могуць умяшацца шахцёры. Яны не будуць стаяць і маўчаць, бо ведаюць, які лёс іх чакае ў рамках Расейскай Федэрацыі. Шахцёры добра ведаюць, якія высновы па вугальнай прамысловасці Данбаса зробленыя ў Маскве, што ніхто ім не падорыць нават такое «беднае» жыццё, якое яны мелі ва Украіне. Таму як толькі шахцёры адчуюць сапраўдную небяспеку, яны паднімуцца. І тады ўсе гэтыя экскурсанты, турысты з Расеі будуць бегчы так, што пяткі будуць зіхацець», - падкрэсліў палітык.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках