3 траўня 2024, Пятніца, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскіх татараў чакае канфіскацыя часткі зямель

14
Крымскіх татараў чакае канфіскацыя часткі зямель

Новыя ўлады паўвострава заявілі, што крымскім татарам прыйдзецца вызваліць для сацыяльных патрэб некаторыя землі.

Па словах "віцэ-прэм'ера" Крыма Рустама Тэміргаліева, будзе праведзеная поўная легалізацыя ўсіх зямель у Крыме, а татарам гатовы прадаставіць новыя ўчасткі зямлі, перадае РБК.

Як удакладніў Тэміргаліеў, у раёне аб'язной дарогі Сімферопаля вельмі шмат участкаў, якія былі "захопленыя". Пры гэтым яны неабходныя для паляпшэння інфраструктуры горада. "Але мы гатовыя прадаставіць і легалізаваць вельмі многія іншыя зямельныя ўчасткі для нармальнай жыццядзейнасці крымскіх татараў", - адзначыў Тэміргаліеў у інтэрв'ю РІА "Новости". Акрамя таго, ён дадаў, што прадстаўнікі крымскіх татараў увойдуць у кіраўніцтва рэгіёну.

"Я думаю, у самыя найбліжэйшыя дні на пасяджэнні Вярхоўнага савета Крыма будуць прызначэнні віцэ-спікера парламента і віцэ-прэм'ера. Абмяркоўваецца, што Ільмі Ільясаў, член курултая меджліса крымска-татарскага народа, стане віцэ-спікерам. А віцэ-прэм'ерам - абмяркоўваецца кандыдатура Заўра Смірнова, намесніка старшыні меджліса крымска-татарскага народа. Я думаю, што крымскія татары будуць годна прадстаўленыя ва ўрадзе і парламенце", - сказаў Тэміргаліеў. Перамовы паміж уладамі Крыма і прадстаўнікамі меджліса прайшлі напярэдадні.

Самая нізкая яўка на "рэферэндуме" ў Крыме 16 сакавіка была зафіксаваная менавіта ў раёнах з кампактным пражываннем крымскіх татараў. Кіраўніцтва меджліса крымска-татарскага народа сцвярджала, што прадстаўнікі гэтай нацыянальнасці цалкам ігнаравалі "рэферэндум". Паводле яго дадзеных, у галасаванні ўзялі ўдзел менш за 1 адсотак крымскіх татараў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сёння ўхваліў праект дамовы паміж Расеяй і Крымам аб уваходжанні рэспублікі ў склад РФ.

Фота: 24 Daily

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках