3 траўня 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна кампенсуе скрадзеную ў Крыме маёмасць расейскай уласнасцю

11
Украіна кампенсуе скрадзеную ў Крыме маёмасць расейскай уласнасцю

Крымскую «нацыяналізацыю» Украіна можа кампенсаваць маёмасцю Расейскай Федэрацыі ва Украіне і за мяжой.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка, перадае ЛІГАБізнесІнформ.

"Што тычыцца заяваў, якія былі зробленыя так званым крымскім кіраўніцтвам, аб нацыяналізацыі дзяржаўнай уласнасці ў Крыме і адпаведных прыродных рэсурсаў на шэльфе Чорнага мора, мы афіцыйна заяўляем, што калі Расейская Федэрацыя прызнае гэтыя дзеянні крымскай улады, то Украіна пакідае за сабой права прымяняць адэкватныя меры па кампенсацыі гэтых страт за кошт маёмасцi, якая належыць Расейскай Федэрацыі і знаходзіцца як на тэрыторыі Украіны, так і ў іншых краінах. Мы будзем гэта рабіць у строгай адпаведнасці з міжнародным і нацыянальным заканадаўствам", - сказаў Пятрэнка.

Удакладняючы, пра якую маёмасць можа ісці гаворка, Пятрэнка адзначыў, што ў расейскага "Газпрама" даволі шмат аб'ектаў на тэрыторыі Еўропы.

Нагадаем, раней крымскія сепаратысты заявілі, што ўласнасць Украіны ў Крыме будзе нацыяналізаваная на карысць Аўтаномнай рэспублікі Крым. У прыватнасці, гаворка ідзе пра ГП Чарнаморнафтагаз і аддзяленні ўкраінскіх банкаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках