4 траўня 2024, Субота, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данецкі «рэгіянал» прапануе адправіць помнік Кабзону ў Маскву

9
Данецкі «рэгіянал» прапануе адправіць помнік Кабзону ў Маскву

Дэпутат Данецкага абласнога савета ад Партыі рэгіёнаў Сяргей Траццякоў асуджае пазіцыю кіраўніцтва сваёй партыі па сітуацыі ў Крыме.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Роля асобы ў гісторыі. Падзеі апошніх месяцаў яшчэ раз даказалі актуальнасць дадзенай тэмы. Аўтарытарная сістэма кіравання яшчэ раз даказала сваю нежыццяздольнасць ва ўмовах выпрабавання яе лідараў на годнасць, адказнасць, мужнасць... Міжволі ўспамінаюцца баязлівыя ўцёкі лідараў КПСС, якія кінулі радавых членаў партыі, ды яшчэ з неабходнасцю адказваць за сваё бяздарнае кіраўніцтва. Зараз аналагічна. Януковіч яго члены «сям'і» з падполля раcшатывают краіну. Лідары партыі рэгіёнаў у кулуарах ствараюць сабе ўмовы для гандлю за самазахаванне. А краіна бурыцца. Я ніколі не прыму ніякіх тлумачэнняў прычын, чаму ні Яцанюк, ні Турчынаў не былі ў Крыме ў самы адказны час. Партыя рэгіёнаў не дала ніякай палітычнай ацэнкі сітуацыі ў Крыме і сваім крымскім кіраўнікам партыі. У Данецку маўчаць Героі Украіны, народныя дэпутаты Бойка, Звягільскі, Ландзік, Скудар, Рыжанкоў. Ганаровы жыхар Данецкай вобласці Іосіф Кабзон падтрымлівае дзеянні Пуціна, які парушыў тэрытарыяльную цэласнасць нашай краіны. А можа трэба адправіць у Маскву яго помнік? Маўчаць мэры гарадоў. А якую пазіцыю займаюць паважаныя людзі Данецкага зямляцтва ў Маскве? Прыкладам патрыятызму на Украіне сёння сталі Мустафа Джамілеў і Рафат Чубараў. Нізкі паклон ім! Але ўкраінскія лідары? Аўтарытарная сістэма стварала рознага ўзроўню царкоў, але царкі не могуць ствараць моцныя калектывы, у якіх раслі б ім канкурэнты. І ў гэтым і слабасць сістэмы і слабасць лідараў. Зараз у гэтым праблема краіны. Губаравы ёсць. А Дзехцяровых трэба шукаць», - гаворыцца ў публікацыі Траццякова.

Фота: AFP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках