3 траўня 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі асіповіцкіх рабочых сышлі на ЧС?

3
Заробкі асіповіцкіх рабочых сышлі на ЧС?

Работнікі Асіповіцкіх электрасетак атрымалі заробак за люты прыкладна на 500 тысяч менш, чым за студзень.

Па прадпрыемстве паўзуць чуткі, што грошы ў рабацяг вылічваюць у нейкі фонд падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі, пішуць «Белорусские новости».

У Асіповіцкіх электрасетках працуе амаль сотня рабочых. У сярэднім яны атрымліваюць па 6 мільёнаў у месяц. 500 тысяч для іх - значная сума. Як гаворыцца, такія грошы на дарозе не валяюцца.

Начальнік Асіповіцкіх электрасетак Алег Курганскі «ў лютым быў у адпачынку» і аб якіх-небудзь вылічэннях з заробкаў работнікаў нічога не ведае. Акрамя таго, кажа ён, зарплаты для іх налічваюць у вышэйстаячай арганізацыі - Бабруйскіх электрасетках.

«У снежні быў Дзень энергетыка. Па гэтай прычыне ў студзені мы выплацілі рабочым па 700 тысяч прэміяльных. Адпаведна, у наступным месяцы заробак будзе на 700 тысяч менш. Ну, я ж не магу ім кожны месяц выплачваць 700 тысяч прэміяльных, бо Дзень энергетыка раз у годзе», - тлумачыць дырэктар Бабруйскіх электрасетак Вячаслаў Азярэц.

Ён кажа, што налічэнне лютаўскай зарплаты рабочым Асіповіцкіх электрасетак ніяк не звязана з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі.

«Гэта іх здагадкі. Гэта ніяк не звязана ні з чэмпіянатам свету, ні з землятрусамі, ні з чым іншым», - адзначае Вячаслаў Азярэц.

Старшыня прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч таксама не чуў, каб у рабочых канфіскоўвалі грошы на чэмпіянат свету па хакеі. З такімі праблемамі ў незалежны прафсаюз ніхто не звяртаўся.

Але каб у дзень палучкі ў рабочых не ўзнікалі здагадкі, Генадзь Фядыніч раіць ім у выпадку ўзнікнення пытанняў і непаразумення звяртацца да свайго кіраўніцтва з пісьмовай просьбай растлумачыць памер і склад заработнай платы за той ці іншы перыяд.

«Калі з іх маўклівай згоды будуць пералічваць іх грошы кудысьці, ну гэта ж, у рэшце рэшт, іх праблема», - адзначае старшыня незалежнага прафсаюза.

Хоць ён не выключае, што ў выпадку з правядзеннем у Менску чэмпіянату свету па хакеі прадпрыемствам альбо ўжо прыходзіцца, альбо яшчэ прыйдзецца падзяліцца даходамі з дзяржавай.

«Скажуць, што мы паставім, вобразна кажучы, рэкламу БелАЗа. Хоць ім гэтая рэклама на чэмпіянаце тысячу гадоў не патрэбна. Але за гэты шчыт яны павінны заплаціць некалькі сотняў мільёнаў рублёў. З пункту гледжання афармлення дакументацыі ўсё законна, але гэта будзе добраахвотна-прымусовая аплата. У канчатковым выніку, гэта адаб'ецца на заробках рабочых», - кажа Генадзь Фядыніч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках