3 траўня 2024, Пятніца, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Пуцін паказаў, наколькі рэальная пагроза свету з боку Расеі

3
МЗС Украіны: Пуцін паказаў, наколькі рэальная пагроза свету з боку Расеі

Падпісанне пагаднення аб далучэнні Крыма да РФ не мае нічога агульнага ні з правам, ні з дэмакратыяй, ні са здаровым сэнсам.

Пра гэта заявіў кіраўнік інфармацыйнага дэпартамента МЗС Украіны Яўген Перабійніс, паведамляе прэс-служба ведамства.

"Сёння выступленне Пуціна прадэманстравала наколькі рэальная пагроза РФ для цывілізаванага свету, міжнароднай бяспекі", - заявіў ён.

Міністэрства замежных спраў Украіны звярнулася да ўсіх адказных дзяржаў і міжнародных арганізацый з настойлівым заклікам прыняць дзейсныя меры супраць агрэсара.

"Мы заклікаем увесь свет улічыць урокі гісторыі, якія сведчаць пра тое, што менавіта з патураннем такіх дзеянняў агрэсара, якім сёння адкрыта выступае РФ, пачыналіся глабальныя канфлікты", - падкрэсліў Перабійніс.

Нагадаем, сёння ў Маскве прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і самаабвешчаныя прадстаўнікі крымскіх уладаў - «кіраўнік урада» Сяргей Аксёнаў, спікер распушчанага Вярхоўнай Радай крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў і «мэр» Севастопаля Аляксей Чалы 18 сакавіка падпісалі дамову аб уключэнні Крыма і Севастопаля ў склад Расеі ў якасці новых суб'ектаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках