3 траўня 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джозэф Байдэн: Захад увядзе дадатковыя санкцыі супраць Расеі

9
Джозэф Байдэн: Захад увядзе дадатковыя санкцыі супраць Расеі

ЗША і ЕЗ не будуць заплюшчваць вочы на анэксію Крыма.

Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн падчас сённяшняй сустрэчы з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Варшаве, паведамляе Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

«Расейскія лідары паказалі, якія іх намеры наконт Украіны. Яны падтрымалі незаконны рэферэндум у Крыме, які не прызнаў амаль увесь свет. Мы асуджаем замах на суверэнітэт Украіны. Расея спрабуе апраўдаць анэксію часткі Украіны, але мы выкрылі памылковую логіку расейскіх уладаў. Такая краіна, як Польшча, паказвае, што змены павінны ажыццяўляцца зусім інакш, чым шляхам анэксіі. Нават Кітай не падтрымаў рашэнне Расейскай Федэрацыі», - заявіў Байдэн.

Віцэ-прэзідэнт ЗША таксама паведаміў, што «будуць дадатковыя санкцыі супраць Расеі з боку Еўрапейскага звяза і Злучаных Штатаў».

Фота: AP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках