4 траўня 2024, Субота, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Daily Beast: У Абамы ёсць чатыры дні, каб спыніць вайну

27
The Daily Beast: У Абамы ёсць чатыры дні, каб спыніць вайну

Замарозка актываў і візавыя санкцыі будуць недастаткова хваравітыя для Пуціна.

"Расея пагадзілася на "перамір'е" ў Крыме да 21 сакавіка, так што ў адміністрацыі Абамы ёсць трохі часу на прадухіленне вайны. Ці здолее хто-небудзь своечасова змяніць разлікі Пуціна?" - піша The Daily Beast (пераклад - Inopressa.ru). Адміністрацыя Абамы ўводзіць санкцыі супраць расейскіх і крымскіх лідараў, але гэтыя меры наўрад ці паспеюць прадухіліць канфлікт. Замарозка актываў і візавыя санкцыі, мабыць, будуць недастаткова хваравітыя, мяркуюць журналісты Джош Рогін і Элі Лэйк.

"Паводле нейкага незалежнага даследавання, якое вывучаецца Крамлём (рэдакцыя The Daily Beast азнаёмілася з ім), падобныя меры могуць стаць клопатам для расейскай эканомікі ў доўгатэрміновы перыяд, а таксама пакорай для расейскага ўрада, але ў бліжэйшай перспектыве стануць толькі "нязручнасцю". Больш жорсткімі мерамі могуць стаць атакі на здольнасць Расеі ўзаемадзейнічаць з глабальнымі фінансавымі рынкамі (у даследаванні гэта названа "падрыўным крокам") і абмежаванні экспарту расейскіх энерганосьбітаў ці гандлёвыя санкцыі (у даследаванні сказана, што гэтыя крокі сталі б "катастрафічнымі")", - гаворыцца ў артыкуле.

У даследаванні інвестфірмы Macro-Advisory прадракалі: Захад, асабліва еўрапейскія краіны, не ўвядзе "падрыўных" ці "катастрафічных" санкцый, пакуль Пуцін не парушыць яшчэ адну мяжу дазволенага - гаворка ідзе, напрыклад, пра адкрытае ўварванне на Украіну.

"Ключавая рызыка [для Расеі] - гэта "трэцяя стадыя": забарона або абмежаванні ўзаемадзеяння Расеі з глабальнымі фінансавымі рынкамі і (або) селектыўныя абмежаванні на гандаль ці інвестыцыі ў Расеі, - сказана ў дакладзе. - Інвестары мяркуюць, што санкцыі "чацвёртай стадыі" [катастрафічныя] пакуль не ўключаныя ў парадак дня таму, што яны акажуць непазбежны негатыўны эфект і на некалькі краін ЕЗ і шмат вядомых кампаній, а таксама ўскосна паўплываюць на глабальную эканоміку".

Тобі Гейці, у мінулым супрацоўнік адміністрацыі Буша, кажа, што шырокія атакі на расейскую эканоміку непрактычныя, але прадуманыя, вузканакіраваныя санкцыі ў дачыненні да расейскай эліты могуць націснуць на Пуціна, перадаюць журналісты.

"Памятаеце: калі мы не скаардынуем нашы дзеянні з еўрапейцамі, расейскі бок выпусціць сігналы, - патлумачыла Гейці. - Пытанне ў тым, як мы хочам па іх ударыць. Варта ізаляваць іх, варта ўскладніць жыццё людзям, якія карыстаюцца заходняй эканамічнай сістэмай на халяву".

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках