3 траўня 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брат Дварковіча праз iPhone: «Выключаю са свайго жыцця амерыканскія тавары»

35

Брат віцэ-прэм'ера Расеі Міхаіл Дварковіч сканфузіўся у сацсетках.

Кіраўнік асацыяцыі прадпрымальнікаў «Новая справа», брат першага віцэ-прэм'ера і былы піяршчык Mirax Group, Міхаіл Дварковіч у адказ на санкцыі, уведзеныя ЗША супраць шэрагу расейскіх службовых асоб, вырашыў байкатаваць амерыканскія тавары.

Гэта годны патрыятычны жэст, і ўсё б нічога, калі б Дварковіч не паведаміў пра гэта праз сацыяльную сетку «Твітэр» (амерыканская кампанія, серверы размешчаныя ў ЗША) з дапамогай апарата iPhone (вырабляецца амерыканскай кампаніяй Apple), піша slon.ru.

Прэтэнзіі ў каментах Міхаіл Дварковіч адхіліў: ён паабяцаў у бліжэйшы час перайсці на тэлефон Samsung, а «Твітэр» не лічыць таварам. Асяроддзе распаўсюджвання «інтэрнэт» таксама, з яго пункту гледжання, да ЗША не мае дачынення.

Праблема ў тым, што санкцыі ўвялі не толькі ЗША, але і ЕЗ, Канада, і, хутчэй за ўсё, увядуць і іншыя краіны. Гэта паставіць Міхаіла Дварковіча ў даволі складанае становішча: ён не зможа карыстацца тэлефонамі, паколькі патэнты на сувязь амаль усе падзеленыя паміж Google, Apple і Nokia. Аперацыйныя сістэмы, якімі карыстаецца Міхаіл для працы, абсалютна ўсе зробленыя ў ЗША: Windows, Android, iOS, Mac OS і гэтак далей. Самалёты Boeing і Airbus таксама не падыдуць, як і «Сапсан», створаны Siemens. Узнікнуць праблемы з бытавой хіміяй, ільвіная доля якой прыпадае на амерыканскіх і еўрапейскіх вытворцаў, а таксама з якасным адзеннем, аўтамабілямі, амаль усёй гароднінай і абсалютна ўсёй садавінай на працягу большай частцы года.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках