4 траўня 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША размесцяць у Польшчы элементы СРА да 2018 года

9
ЗША размесцяць у Польшчы элементы СРА да 2018 года

Варшава і Вашынгтон дамовіліся ўмацоўваць саюз дзвюх краін у сферы абароны.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пацвердзіў планы ЗША па размяшчэнні ў Польшчы элементаў еўрапейскай сістэмы СРА ў 2018 годзе. Пра гэта ён заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам рэспублікі Дональдам Тускам, перадае ІТАР-ТАСС.

"Калі казаць пра супрацьракетную абарону, то нашы планы, абвешчаныя некалькі гадоў таму, актуальныя. Мы маем намер іх рэалізаваць. У Польшчы будуць элементы СРА", - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, Польшча і ЗША дамовіліся "прадпрымаць новыя крокі, накіраваныя на ўмацаванне саюза дзвюх краін у сферы абароны". "Агульная абарона - гэта агульная адказнасць. Мы падтрымліваем мадэрнізацыю польскіх узброеных сіл", - дадаў Байдэн.

Байдэн прыбыў з аднадзённым візітам у Польшчу ў аўторак. У запланаваную праграму візіту ўваходзяць сустрэчы з кіраўніком урада і прэзідэнтам краіны. Таксама ў Варшаву прыляцеў прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес. Як раней заявіў польскі прэм'ер, галоўнае пытанне на парадку дня - амерыканскія гарантыі бяспекі для Польшчы ў святле падзей на Украіне. Таксама намечаныя сустрэчы Байдэна з лідарамі Літвы і Латвіі, перадае РІА "Новости".

"Гэта (далучэнне Крыма да РФ) непрымальна для міжнароднай супольнасці, у тым ліку (для) Польшчы. (Гэта) змяняе мяжы, геапалітычную сітуацыю ў гэтай частцы свету, і, называючы рэчы сваімі імёнамі, таксама рызыкі ва Усходняй Еўропе. <...> гэта ўжо не толькі праблема Украіны ці краін, якія мяжуюць з Расеяй. Упэўненыя, што гэтую занепакоенасць падзяляюць таксама Еўропа, ЗША і ўвесь Заходні свет", - адзначыў кіраўнік польскага ўрада. Паводле яго слоў, Байдэн паведаміў яму пра рашучую падтрымку Польшчы Злучанымі Штатамі.

Фота: AP/Alik Keplicz

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках