4 траўня 2024, Субота, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турысты» Пуціна штурмавалі гарсавет Марыупаля

6
«Турысты» Пуціна штурмавалі гарсавет Марыупаля

У Марыўпалі мітынгоўцы са сцягамі Расеі і камуністычнай партыі спрабавалі прарвацца ў будынак гарадскога савета.

Там у гэты час праходзіў круглы стол з удзелам Марыупальскага гарадскога галавы Юрыя Хатлубея і прадстаўнікоў палітычных партый. У выніку штурму некантралюемы натоўп сарваў з завесаў уваходныя дзверы. Пяць прадстаўнікоў мітынгоўцаў пайшлі на сустрэчу з мэрам. Астатнія працягнулі мітынгаваць каля будынка гарсавета, піша мясцовы сайт 0629.

"Мы - карэнныя марыупальцы патрабуем правядзення рэферэндуму па трох пытаннях - ці застацца нам у складзе Украіны, стаць федэрацыяй ў складзе Украіны ці ж увайсці ў склад Расеі. Мы хочам атрымліваць годныя заработныя платы, хочам эканамічную стабільнасць у нас на паўднёвым усходзе. Мы супраць збройнага перавароту", - адзначыла ўдзельніца пікету.

На думку мітынгоўцаў, мэр павінен прызначыць пазачарговую сесію гарадскога савета , на якой дэпутаты павінны разгледзець пытанне федэралізацыі.

Сесія гарсавета, на якой будзе ўзнята пытанне аб правядзенні "рэферэндуму", пройдзе 25 сакавіка.

Нагадаем, 16 сакавіка сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій заявіў пра зрыў шырокамаштабнай аперацыі расейскіх сепаратыстаў па ўварванніі ва Украіну пад назвай "Руская вясна". Тады ў шэрагу абласных цэнтраў паўднёва-усходу Украіны прайшлі акцыі сепаратыстаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках