3 траўня 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя экстрадуе Фірташа ў ЗША

2
Аўстрыя экстрадуе Фірташа ў ЗША

17 сакавіка суд Вены прыняў рашэнне аб экстрадыцыі Фірташа ў ЗША.

Гэта рашэнне можа быць абскарджана ў вышэйшай судовай інстанцыі.

Міністэрства замежных спраў Украіны паведамляе, што суд горада Вена прыняў рашэнне аб экстрадыцыі ўкраінскага алігарха Дзмітрыя Фірташа ў ЗША.

Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс, піша zn.ua.

«17 сакавіка суд горада Вены прыняў рашэнне аб экстрадыцыі Фірташа ў ЗША. Гэта рашэнне можа быць абскарджана ў вышэйшай судовай інстанцыі», - сказаў ён.

Як вядома, украінскага алігарха Дзмітрыя Фірташа арыштавалі ў Вене ўвечары ў сераду, 12 сакавіка.

Арышт ажыццёўлены на падставе ордэра, выдадзенага амерыканскім судом на запыт ФБР. Фірташа падазраюць, у прыватнасці, у хабарніцтве і стварэнні злачыннай групоўкі. У Аўстрыі крымінальных спраў супраць бізнесмена няма.

Аўстрыя прызначыла Фірташу заклад у 125 мільёнаў еўра.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках