3 траўня 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама збірае пасяджэнне G7 з-за сітуацыі ва Украіне

5
Абама збірае пасяджэнне G7 з-за сітуацыі ва Украіне

Пасяджэнне Вялікай сямёркі плануюць правесці ў Еўропе.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама просіць лідараў Вялікай сямёркі сабрацца на пасяджэнне ў Еўропе на наступным тыдні для абмеркавання сітуацыі ва Украіне, паведамляе a href=http://korrespondent.net/world/3321208-obama-sobyraet-zasedanye-G7-yz-za-sytuatsyy-v-ukrayne>«Корреспондент» са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Associated Press у аўторак, 18 сакавіка.

«Абама запрашае лідараў G7 на сустрэчу ў Еўропе на наступным тыдні, каб абмеркаваць далейшыя дзеянні па Украіне», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, сёння ў Маскве прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і самаабвешчаныя прадстаўнікі крымскіх уладаў - «кіраўнік урада» Сяргей Аксёнаў, спікер распушчанага Вярхоўнай Радай крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў і «мэр» Севастопаля Аляксей Чалы 18 сакавіка падпісалі дамову аб уключэнні Крыма і Севастопаля ў склад Расеі ў якасці новых суб'ектаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках