3 траўня 2024, Пятніца, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лепс адмовіўся падпісваць ліст Пуціну

47
Лепс адмовіўся падпісваць ліст Пуціну

Галоўны шансанье Расеі Рыгор Лепс не падпісаў ліст расейскіх дзеячаў культуры і мастацтва прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну.

У атачэнні спевака распавялі, што на Лепса аказвалі ціск і пагрозы, каб спявак паставіў подпіс пад лістом "У падтрымку пазіцыі прэзідэнта па Украіне і Крыме", піша segodnya.ua.

Лепс адмовіўся, заявіўшы, што любіць украінскі народ і супраць умяшанняў у справы Украіны.

Таксама Лепс вырашыў не мяняць графік гастроляў па Украіне. Гастрольны ваяж Лепса на днях пачаўся з канцэртаў у Адэсе.

"Не адмяняць гастролі было нашай прынцыповай пазіцыяй, таму што мы лічым: музыка вышэй усякай палітыкі. Нашы прыхільнікі не павінны пакутаваць з-за таго, што зараз адбываецца", - распавядае спявак.

Мяркуецца, што за час свайго тура ў агульнай колькасці Лепс дасць 25 канцэртаў у 16 гарадах Украіны.

Фота: grigoryleps.ru

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках