4 траўня 2024, Субота, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія снайперы адкрылі агонь у Сімферопалі

16
Расейскія снайперы адкрылі агонь у Сімферопалі

Паранены адзін чалавек.

У Сімферопалі штурмуюць фотаграметрычны цэнтр Упраўлення цэнтральнага ваенна-тапаграфічнага і навігацыйнага Галоўнага ўпраўлення аператыўнага забеспячэння Узброеных Сіл Украіны.

Пра гэта паведамляе арганізатар суполкі "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Аператыўныя дадзеныя суполкі "Інфармацыйны Супраціў". Ідзе штурм ваеннага аб'екта ў Сімферопалі. Штурмуецца фотаграметрычны цэнтр Упраўлення цэнтральнага ваенна-тапаграфічнага і навігацыйнага Галоўнага ўпраўлення аператыўнага забеспячэння Узброеных Сіл Украіны", - напісаў ён.

Пазней з'явіліся дадзеныя аб тым, што адзін з абаронцаў будынка паранены.

"З вокнаў дамоў блізу аб'екта працуюць расейскія снайперы. Па нашых дадзеных, на гэты момант паранены адзін чалавек", - паведаміў ён каля 16:10 па мясцовым часе.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках