4 траўня 2024, Субота, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскім маракам у Крыме пагражаюць «сілавой зачысткай»

14
Украінскім маракам у Крыме пагражаюць «сілавой зачысткай»

Украінскім маракам на ваенна-марской базе ў Данузлаве прапанавалі здацца да 22:00 18 сакавіка.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» распавяла кампетэнтная крыніца ва ўкраінскай арміі.

Паводле яе інфармацыі, у аўторак да камандзіра ваенна-марской базы прыходзілі прадстаўнікі Чарнаморскага флоту РФ з прапановай пакінуць караблі. «Вы незаконна знаходзіцеся на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, таму прапануем вам добраахвотна яе пакінуць», - заявілі ўкраінскім вайскоўцам.

Час для прыняцця пастановы маракам далі да 22 гадзін. У выпадку адмовы, са слоў крыніцы, ім пагражае «сілавая зачыстка». Расейскім акупантам, паводле звестак суразмоўцы, ужо ўдалося захапіць аўтапарк на тэрыторыі ваенна-марской базы ў Данузлаве. Украінскіх караблёў там - 8.

Вайскоўцы кажуць, што ніякага загаду з Кіева не паступіла. Яны ў разгубленасці.

Раней, 17 сакавіка, украінскім маракам прапаноўвалі альбо перайсці афіцыйна на службу ў ЧФ РФ, альбо пакінуць караблі ў абмен на сціплую выхадную дапамогу. 18 сакавіка ў Маскве самаабвешчаная ўлада Крыму і прэзідэнт Расейскай Федэрацыі падпісалі так званую дамову аб уваходжанні непрызнанай «Рэспублікі Крым» у Расейскую Федэрацыю. Гэтаму папярэднічаў 16 сакавіка незаконны і непрызнаны «рэферэндум».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках