4 траўня 2024, Субота, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў на «выбары» завабліваюць выпіўкай

50
Менчукоў на «выбары» завабліваюць выпіўкай

У буфетах на выбарчых участках будуць прадаваць не толькі прадукты , але і алкаголь.

У сувязі з правядзеннем 23 сакавіка мясцовых «выбараў» у Менску будуць арганізаваныя культурна-забаўляльныя праграмы з удзелам прафесійных і самадзейных творчых калектываў і спартовыя мерапрыемствы, пройдуць святы двароў, вуліц, мікрараёнаў, паведамляюць «Менск-Навіны».

Акрамя святочных мерапрыемстваў будзе арганізаваны выязны гандаль у 502 буфетах на ўсіх выбарчых участках.

Раней, 15 сакавіка, старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька заявіў, што ў дзень «выбараў» у сталіцы арганізуюць сапраўднае свята.

«Я запрашаю і прашу ўсіх прыйсці на выбарчыя ўчасткі. 23 сакавіка ў Менску будзе агульнагарадское свята, назва якому - «выбары» «дэпутатаў» Менскага гарадскога савета», - сказаў сталічны кіраўнік горада.

Ён удакладніў, што ў Менску пройдуць сотні мерапрыемстваў, у тым ліку канцэрты ў школах, на вуліцах. Будзе арганізаваны продаж харчовых і прамысловых тавараў на выбарчых участках. «Наш гандаль наважыў адгукнуцца на гэты агульнагарадскі прызыў і знізіць кошты на участках», - распавёў БелТА Мікалай Ладуцька.

Пры гэтым упершыню акрамя прадукцыі грамадскага харчавання і харчовых тавараў будуць прадавацца нехарчовыя тавары са зніжкамі ад 20% і вышэй. Гэта трыкатажныя, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, сувеніры, галантарэя, канцылярскія тавары, друкаваныя выданні. Таксама пакупнікам прапануюць тавары для садова-агародных работ (інвентар, насенне, глебу для расады і інш.)

Акрамя таго, у парадку выключэння дазволена рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, у тым ліку ў разліў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках