3 траўня 2024, Пятніца, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аферыст» і «Гоблін»

3

Чым займаліся Уладзімір Канстанцінаў і Сяргей Аксёнаў да таго, як занялі кіруючыя пасады крымскай улады?

Журналісты спецпраекту «Гроші» на канале 1+1 нагадалі пра «цёмнае мінулае» тых, хто сёння, на думку афіцыйнага Кіева, з'яўляюцца не больш чым «марыянеткамі» ў руках прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

У прыватнасці, аўтары відэасюжэту праграмы «Гроші» распавядаюць, як раней Уладзімір Канстанцінаў «арганізаваў маштабную будаўнічую піраміду «Кансоль», а таксама нагадваюць «аб фактах крымінальнага мінулага Сяргея Аксёнава», які, як адзначаюць журналісты, раней быў больш вядомы ў Крыме па мянушцы «Гоблін»:

У гэтым жа выпуску «Грошай» выйшаў яшчэ адзін відэасюжэт аб АРК, у якім наглядна параўноўваюцца лёсу Асеціі і Крыму пасля ўводу на іх тэрыторыі расейскіх войскаў:

Нагадаем, 18 сакавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін выступіў у Крамлі перад дэпутатамі Дзярждумы, членамі Савета Федэрацыі, кіраўнікамі рэгіёнаў краіны і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці ў сувязі са зваротам Рэспублікі Крым і Севастопаля аб прыёме ў склад Расейскай Федэрацыі.

Адразу пасля выступу была падпісаная дамова аб уваходжанні рэспублікі ў склад РФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках