4 траўня 2024, Субота, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масквічка папрасіла палітычны прытулак ва Украіне

7
Масквічка папрасіла палітычны прытулак ва Украіне

Грамадзянка Расеі хоча атрымаць статус бежанкі, паколькі баіцца пераследу на тэрыторыі РФ.

У адным з пунктаў пропуску на дзяржаўнай мяжы Украіны грамадзянка Расеі, якая накіроўвалася ва Украіну, папрасіла палітычнага прытулку. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

«Падчас ажыццяўлення памежнага кантролю яна звярнулася да памежнікаў і заявіла, што просіць палітычнага прытулку. Далей яна патлумачыла, што з'яўляецца жыхаркай Масквы і таксама дадала, што хоча атрымаць статус бежанкі, паколькі баіцца пераследу на тэрыторыі Расеі. Пра гэты факт памежнікі паведамілі работнікам міграцыйнай службы», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца таксама, што на мяжы з краінамі Еўрапейскага звязу з пачатку 2014 павялічылася колькасць затрыманняў грамадзян РФ, якія спрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу Украіны.

Колькасць расейцаў, якія спрабавалі трапіць у ЕЗ ужо ў гэтым годзе, узрасла ў 3 разы. «Як правіла, асобы з пашпартам РФ выбіраюць Закарпацкую вобласць, дзе праходзіць мяжа Украіны з Вугоршчынай і Славаччынай», - адзначаецца ў паведамленні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках