4 траўня 2024, Субота, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расатам збіраецца будаваць АЭС у Крыме

22
Расатам збіраецца будаваць АЭС у Крыме

Расея можа пабудаваць у Крыме атамную электрастанцыю.

Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Цэнтра імя Разумкова Валерый Чалы. «Расатам зрабіў запыт ва ўрад Крыму аб магчымасці аднаўлення будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Шчолкіна», - сказаў ён агенцтву «Інтэрфакс-Україна».

Як адзначыў эксперт, гэты аб'ект планаваўся і адпаведны аналіз праводзіўся яшчэ ў савецкія часы. «Там ёсць бетонная аснова, аднак месца выбрана няправільна - ля вады», - сказаў эксперт.

Пры гэтым Чалы падкрэсліў, што крымчукі могуць сутыкнуцца з тым, што «Расея прыдумае ім атамны аб'ект», што негатыўна паўплывае на рэкрэацыйныя перспектывы паўвыспы. На ягоную думку, гэта запатрабуе адпаведных міжнародных пастаноў.

«На сёння мы яшчэ не ўсведамляем цалкам комплексу праблем, якія могуць паўстаць - вопыт Абхазіі, Паўночнай Асеціі паказвае, што замест квітнеючых мадэляў, якія абяцае Расея, там пануе карупцыя, нелегальны трафік наркотыкаў, разгул крымінальных элементаў», - мяркуе Чалы.

Акрамя таго, паводле ягоных прагнозаў, утрыманне Крыму дорага абыдзецца Расеі.

Так, на сённяшні дзень Масква ўжо выдаткавала на крымскую кампанію блізу $100 млрд, страты Украіны склалі блізу $10 млрд, а самога Крыму - амаль $1 млрд, падаў Чалы эканамічную інфармацыю групы пад кіраўніцтвам экс-намесніка кіраўніка Нацбанка Украіны Аляксандра Саўчанкі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках