3 траўня 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі прапанаваў падзяліць Украіну паміж яе суседзямі

62
Жырыноўскі прапанаваў падзяліць Украіну паміж яе суседзямі

Лідэр ЛДПР прапанаваў Польшчы, Румыніі і Вугоршчыне забраць пад свой кантроль заходнія вобласці Украіны.

Усходнія вобласці краіны, на ягоную думку, павінны адысці да Расеі, паведамляе інфармагенцтва «Новы Рэгіён» у аўторак, 18 сакавіка.

«Я думаю, надышоў час не толькі расейскія землі вярнуць пад расейскі сцяг, што натуральна, але і заходнія землі Украіны - яны былі ў перыяд сталінскага рэжыму слушна далучаныя да Савецкага саюзу, каб спыніць нямецкія арміі далей <...> вярнуць Польшчы, Вугоршчыне і Румыніі», - заявіў Уладзімір Жырыноўскі.

Ён адзначыў, што гэта «не былі расейскія землі, гэта не былі ўкраінскія землі». «Гэта сапраўды былі польскія зямлі - Луцк, Львоў, Цярнопаль, Івана-Франкоўск і Роўна. Закарпацкая вобласць - гэта вугорцы. Я там сам сто разоў аб'язджаў Ужгарад - усе гавораць па-вугорску і па-расейску, але ніякага дачынення да Украіне не маюць. І, вядома, Чарнаўцы. Тут наогул дамоўленасці не было. Сталін для апетыту яшчэ і Чарнаўцы забраў, бо з Гітлерам не было дамоўленасці», - сказаў Жырыноўскі і падкрэсліў, што «вось цяпер надышоў час вярнуць».

«Гэта тры натаўскія краіны - Румынія, Вугоршчына і Польшча. Асабліва Польшча - 5 абласцей. Тады ўвогуле знікне паняцце фашызму, расізму... Хай палякі гэтым займаюцца, і вугорцы, і румыны», - прапанаваў лідар ЛДПР.

Пры гэтым ён дадаў, што астатняя цэнтральная частка краіны, з ягоных слоў, і з'яўляецца «спрадвечнай Украінай» - без заходніх зямель, якія павінны дастацца Польшчы, без усходніх, якія павінны адысці Расеі.

«Чарнігаў, Хмяльніцкі, Палтава, Ваўкавыск, Магілёў, Крэменчуг і Кіеў - вось гэта можна ўважаць за Украіну. І тое, гэта быў падарунак у свой час. Трэба каб патрыёты ў Вугоршчыне, Польшчы і Румыніі скарысталіся момантам. Дзяржавы няма, трэба каб быў гаспадар на кожнай зямлі: расейцы - на ўсходзе, палякі - на захадзе і ўсё астатняе. А з Кіевам лёс будзем вырашаць пазней», - заявіў Жырыноўскі.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках