3 траўня 2024, Пятніца, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ не прызнае анэксію Крыма Расеяй

7
ЕЗ не прызнае анэксію Крыма Расеяй

Еўрапейскі Звяз падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве прэзідэнтаў Рады ЕЗ Германа Ван Рампэя і Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэля Барозу, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«Суверэнітэт, тэрытарыяльная цэласнасць і незалежнасць Украіны павінны выконвацца», - сказана ў заяве, распаўсюджанай у аўторак у Брусэлі.

Барозу і Рампэй падкрэслілі, што Еўрапейскі звяз не прызнае ні рэферэндум у Крыме, ні яго вынікі. «Еўрапейскі звяз не прызнае і не будзе прызнаваць анэксію Крыма і Севастопаля Расейскай Федэрацыяй», - гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, высокія прадстаўнікі ЕЗ паведамляюць, што ў адпаведнасці з дэкларацыяй кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ ад 6 сакавіка і заяве ў дачыненні да Крыма ад 16 сакавіка, Рада ЕЗ абмяркуе сітуацыю ва Украіне на сваім пасяджэнні на гэтым тыдні і дамовіцца аб адзінай еўрапейскай рэакцыі.

Нагадаем, сёння ў Маскве прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і самаабвешчаныя прадстаўнікі крымскі уладаў - «кіраўнік урада» Сяргей Аксёнаў, спікер распушчанай Вярхоўнай Радай крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў і «мэр» Севастопаля Аляксей Чалы 18 сакавіка падпісалі дамову аб уключэнні Крыма і Севастопаля ў склад Расеі ў якасці новых суб'ектаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках