4 траўня 2024, Субота, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвегія спыніла перамовы аб зоне свабоднага гандлю з МС

6
Нарвегія спыніла перамовы аб зоне свабоднага гандлю з МС

Пастанова выкліканая анэксіяй Крыму Расеяй.

Нарвегія замарозіла свой удзел у перамовах паміж Еўрапейскай асацыяцыяй свабоднага гандлю (краіны, якія адмовіліся ад уступлення ў ЕЗ - Нарвегія, Ісландыя, Швайцарыя і Ліхтэнштэйн) з краінамі Мытнага саюза - Расеяй, Беларуссю і Казахстанам. Пра гэта піша нарвежскае выданне Aftenposten.

Аб адпаведнай пастанове абвясціў міністр замежных спраў Нарвегіі Боргэ Брэндэ, які звязаў пастанову з анэксіяй Уладзімірам Пуціным Крыму. Перамовы з Расеяй, якія павінны былі прайсці 25 сакавіка ў Маскве ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў, скасаваныя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках