3 траўня 2024, Пятніца, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан прызнаў акупацыю Крыма

37
Казахстан прызнаў акупацыю Крыма

Казахстан ўспрыняў рэферэндум, які прайшоў у Крыме сакавіка 16 як «свабоднае волевыяўленне насельніцтва».

Астана з разуменнем ставіцца да пастановы Расейскай Федэрацыі. Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Казахстан.

«У сувязі з правядзеннем рэферэндуму ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым 16 сакавіка 2014 г. Казахстан зноў падкрэслівае сваю прыхільнасць фундамэнтальным прынцыпам міжнароднага права ў адпаведнасці са Статутам ААН. У Казахстане ўспрынялі рэферэндум, які прайшоў у Крыме, як свабоднае волевыяўленне насельніцтва гэтай Аўтаномнай Рэспублікі і з разуменнем ставяцца да пастановы Расейскай Федэрацыі ў існуючых умовах», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў дакуменце падкрэсліваецца, што Казахстан выступае за мірныя формы выхаду Украіны з крызісу і яго пераадоленне шляхам перамоўнага працэсу пад эгідай ААН і іншых аўтарытэтных міжнародных арганізацый.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках